wd wp Пошук:

Княгінінскае

Княгінінскае возера[1] (Княгініца) — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка за 8 км на поўнач ад Мядзела, прыкладна за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Расахі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.

Плошча возера складае 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,77 км. Плошча вадазбору 0,5 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй да 5 м, заходнія і паўднёвыя стромкія вышынёй 10—15 м. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе і поўначы нізкія і забалочаныя.

Пратокамі Княгінінскае возера злучаецца з азёрамі Чарток і Мядзел.

Літаратура

Зноскі

  1. Інтэрактыўная карта Рэспублікі Беларусь / Дзяржкартгеацэнтр Архівавана 5 студзеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мядзельская група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна