wd wp Пошук:

Кнут Хольман

Кнут Хольман (нарв.: Knut Holmann; нар. 31 ліпеня 1968, Осла, Нарвегія) — нарвежскі спартсмен, спецыяліст у веславанні на байдарках. Трохразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету.

Свой першы медаль заваяваў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Познані ў 1990 годзе. З тых часоў на чэмпіянатах свету Хольман заваяваў яшчэ 3 залатыя медалі, а таксама 5 срэбраных і 4 бронзавыя.

Першыя алімпійскія медалі Хольман заваяваў у 1992 годзе ў Барселоне, на гэтых Гульнях ён выйграў 2 медалі: адзін срэбраны ў спаборніцтвах байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 метраў і адзін бронзавы ў байдарках-адзіночках на дыстанцыі 500 метраў. Першае алімпійскае золата Хольман заваяваў у 1996 годзе на Алімпіядзе ў Атланце, перамогшы ў заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 метраў. Усяго на рахунку Хольмана 3 залатыя медалі летніх Алімпійскіх гульняў, а таксама 2 сярэбраныя і 1 бронзавы.

Зноскі

  1. Knut Holmann // Store norske leksikon — 1978.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ Нарвегіі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года