wd wp Пошук:

Кнуд V

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Кнуд. Кнуд V (дацк.: Knud 5., 1129 — 9 жніўня 1157, Роскіле) — кароль Даніі з 1146 года. Суправіцель Свена III і Вальдэмара I.

Унук дацкага караля Нільса, сын Магнуса Моцнага. Пасля адрачэння Эрыка III феадалы Ютландыі абвясцілі яго каралём. Наступныя некалькі гадоў ён дарэмна спрабаваў перамагчы ў барацьбе са сваім траюрадным братам Свенам III — кіраўніком Зеландыі. У 1151 годзе Кнуд быў выгнаны з Даніі. Яго просьба да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху I дапамагчы дазволіла яму стаць толькі суправіцелем Свена III.

Сакрэтны саюз з Вальдэмарам (сын Кнуда Лаварда, забітага бацькам Кнуда V) прывёў да ўцёкаў Свена III з краіны ў 1154 годзе. Кнуд і Вальдэмар сталі разам кіраваць краінай. Паводле вынікаў новай міжусобнай вайны ў 1157 годзе Кнуд стаў кіраўніком Зеландыі, але падчас святкавання прымірэння ў Роскіле меркавана быў забіты воінамі Свена III.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў вобласці Зеландыя
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1157 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Эстрыдсенаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1129 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралі дацкія
Катэгорыя·Эстрыдсены