wd wp Пошук:

Клічаўскі сельсавет

Клі́чаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Клічаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Клічаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Наталаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Клічаў атрымаў статус гарадскога пасёлка. 10 ліпеня 1939 года Клічаўскі сельсавет скасаваны, замест яго ўтвораны Клічаўскі пассавет і Дзмітраўскі сельсавет.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клічаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат