Кліно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Клінок.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Смілавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лісіцы і Смоленка), наўзамен са Смілавіцкага сельсавета ў склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (аграгарадок Турэц, вёскі Гарадзішча, Крыніца і Чаславое)[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Чэрвеньскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зайцы, Кукалеўка, Лежні і Рудня Астравітая)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1167 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].