wd wp Пошук:

Кляштар Святой Брыгіты

Кляштар Святой Брыгіты, Кляштар Святой Біргіты (эст.: Pirita klooster, Пірыта) — былы кляштар у Таліне, Эстонія. Належаў Ордэну Святой Біргіты.

Кляштар быў найбуйнейшым кляштарным збудаваннем у Лівоніі.

Будаўніцтва жаночага кляштара Ордэна Святой Біргіты распачалі заможныя талінскія купцы ў 1407 г. Будынак ўяўляў сабой тыповую для сярэднявечча сакральную пабудову ў познегатычным стылі. На сёння ад усяго комплексу, разбуранага у 1575 годзе ў ходзе Лівонскай вайны рускімі войскамі, захаваўся толькі заходні франтон кляштарнай царквы, вышынёй 35 м, і яе бакавыя сцены. У XVII стагоддзі побач з руінамі кляштара былі зроблены могілкі, на якіх хавалі мясцовых сялян.

Своеасаблівасць гэтага жаночага кляштара — у ім дазвалялася жыць і весці набажэнствы святарам мужчынскага полу.

У цяперашні час старажытныя руіны манастыра ператварыліся ва ўнікальную славутасць і месца для адпачынку. Тут ладзяцца канцэрты пад адкрытым небам. На тэрыторыі манастырскіх руінаў праводзяцца экскурсіі.

Цікавыя факты

У 1965 годзе на тэрыторыі кляштара праходзілі здымкі мастацкага фільма «Горад майстроў» (кінастудыя «Беларусьфільм», рэжысёр Уладзімір Бычкоў).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Храмы Таліна
Катэгорыя·Збудаванні Эстоніі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Кляштары Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле