wd wp Пошук:

Клюшнікаўскі пагорак

Клюшнікаўскі пагорак — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Аршанскім раёне Беларусі, размешчаны на тэрыторыі Вусценскага сельсавета за 0,5 км на захад ад вёскі Клюшнікава. Плошча помніка складае 90 га.

Гэта буйны, злёгку выцягнуты ў паўночна-ўсходнім напрамку, выразна выяўлены ў рэльефе ўзгорак шырынёй 0,7 км і даўжынёй 1,7 км. Узгорак мае авальную форму ў плане і купалападобны выгляд у рэльефе з пакатымі (8-10°) схіламі і слабавыпуклай вяршыняй. Абсалютнае значэнне вяршыні пагорка дасягае 211 м над узроўнем мора пры адноснай вышыні 32 м. Вакол узгорка сустракаюцца лагчыны, месцамі забалочаныя або занятыя далінай ракі Ключнікава.

Узгорак утварыўся прыблізна 130—150 тыс. гадоў таму назад падчас сожскага аблядзянення ў выніку выдушвання і нагнятання абломкавага матэрыялу да ледніковага краю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Аршанскага раёна
Катэгорыя·Узгоркі Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Аршанскага раёна
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці