Клод Брасёр (фр.: Claude Brasseur, сапраўднае прозвішча Эспінас, фр.: Espinasse; нар. 15 чэрвеня 1936, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі акцёр. Сын акцёра П’ера Брасёра і актрысы Адэт Жуаё, запазычыў псеўданім бацькі. Двухразовы лаўрэат прэміі «Сезар» у 1977 і 1980 гадах. Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (2008).
Досыць паспяхова займаўся аўтаспортам і ў 1983 годзе перамог на ралі-марафоне «Парыж-Дакар» у класе аўтамабіляў, быў штурманам у Жакі Ікса.