wd wp Пошук:

Клевел

Клевел (Клевей) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, на паўднёвы захад ад хутара Барова. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Клевелу складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,1 м. Даўжыня возера — 0,85 км, найбольшая шырыня — 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,86 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,15 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, парослыя лесам, на захадзе ў верхняй частцы — разараныя. Берагі Клевелу пераважна сплавінныя, забалочаныя. На пэўных участках берагі зліваюцца з схіламі, месцамі знаходзяцца па хмызняком.

Дно вадаёма плоскае, высланае сапрапелем. Праз возера цячэ рака Клевель, якая на паўднёвым усходзе злучае яго з возерам Белае.

Клевел мае востраў, плошча якога складае 0,0005 км².

Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Віліі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сарачанская група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Астравецкага раёна