.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рот (значэнні). Клаўдзія Рот (ням.: Claudia Roth; нар. 15 мая 1955, Ульм, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ) — нямецкі палітык. Адзін з віцэ-прэзідэнтаў Бундэстагу.
Была дэпутатам Еўрапейскага парламента з 15 чэрвеня 1989 года па 27 верасня 1998 года. У 1994 годзе ўзначаліла фракцыю Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс.
З 1998 па 2001 год была дэпутатам Бундэстагу. З 2001 па 2002 год была сустаршынёй партыі Саюз 90/Зялёныя. Паколькі яна была пераабрана ў Бундэстаг у 2002 годзе і заняла пасаду там, ёй давялося пакінуць пасаду сустаршыні. На федэральнай дэлегаванай канферэнцыі 23 мая 2003 года было прынята рашэнне дазволіць кіраўнікам партыі адначасова быць і дэпутатамі. 2 кастрычніка 2004 года Рот зацвердзілі зноўку ў якасці федэральнага сустаршыні партыі Саюз 90/Зялёныя. Яна заставалася на пасадзе да 2013 года.
22 кастрычніка 2013 года абрана віцэ-прэзідэнтам Бундэстагу.
9 верасня 2020 года ўзяла шэфства над Марыей Калеснікавай, беларускай актывісткай за грамадзянскія правы і палітычнай зняволенай[4][5].
Рот жыве ў Швабіі і Берліне[6].