wd wp Пошук:

Клас-Ян Хюнтэлар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Клас-Ян Хюнтэлар (нідэрл.: Klaas-Jan Huntelaar; нар. 12 жніўня 1983, Вор-Дрэмпт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2006—2015). Хюнтэлар з’яўляецца пладавітым нападнікам[4] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[5], яго часцяком параўноўваюць па стылі з такімі ігракамі, як Марка ван Бастэн[6] і Руд ван Ністэльрой[7].

Клубная кар’ера

ПСВ

У 2000 годзе шаснаццацігадовы Хюнтэлар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сезона 2002/03, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клуб з Эйндхавена ў чэмпіянаце Нідэрландаў.

«Дэ Графсхап» і «Апельдорн»

Не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клуб «Дэ Графсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрландаў, але ні разу не здолеў забіць.

Улетку 2003 года ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клуб «Апельдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Хюнтэлару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёна.

«Херэнвен»

Пасля таго, як ігрок вырашыў не падаўжаць свой ​​кантракт з ПСВ, «Херэнвен» набыў яго за 100 тысяч еўра. У першым сваім паўнавартасным сезоне ў вышэйшым дывізіёне Хюнтэлар забіў 17 галоў у 31 матчы і дапамог «Херэнвену» патрапіць у Кубак УЕФА. За палову сезона 2005/06 ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн еўра.

«Аякс»

Хюнтэлар адразу дамогся поспеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам праз сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрландаў супраць «Роды». Па выніках сезона Хюнтэлар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.

«Рэал»

У пачатку снежня 2008 года было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдскі «Рэал» дасягнулі пагаднення па трансферы футбаліста, 4 снежня прайшла цырымонія, у якой нідэрландскі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «каралеўскага клуба» і атрымаў футболку з нумарам 19.

«Мілан»

7 жніўня 2009 года Хюнтэлар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 года з італьянскім «Міланам», сума трансферу склала каля 15 мільёнаў еўра.

«Шальке 04»

31 жніўня 2010 года Хюнтэлар перайшоў у нямецкі «Шальке 04»[8], дзе да яго вярнулася яго ранейшая выніковасць.

Вяртанне ў «Аякс»

1 чэрвеня 2017 года «Аякс» абвясціў аб вяртанні Хюнтэлара ў каманду[9].

У студзені 2021 года зноў далучыўся да «Шальке 04»[10], а па заканчэнні сезона 2020/21 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі і адразу забіў 2 мячы.

Дасягненні

Клубныя

«Аякс»:

«Шальке 04»:

Міжнародныя

Нідэрланды:

Зноскі

  1. Klaas-Jan Huntelaar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. KLAAS-JAN HUNTELAAR // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Klaas Jan Huntelaar // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com.
  5. «The Hunter’s pursuit of excellence» Архівавана 9 ліпеня 2014.. FIFA.com.
  6. «Huntelaar follows Van Basten» Архівавана 7 красавіка 2008.. UEFA.com.
  7. Hodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph.
  8. «Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» Архівавана 2 верасня 2010. FC Schalke 04.de
  9. Хунтелар вернулся в «Аякс». by.tribuna.com.
  10. Хунтелар вернулся в «Шальке». 37-летний форвард подписал контракт до конца сезона. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Херэнвен
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК АГОВВ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэ Графсхап
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гелдэрландзе
Катэгорыя·Ігракі ФК ПСВ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных