У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Оўэн. Клайв Óўэн (англ.: Clive Owen, нар. 3 кастрычніка 1964) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, упершыню які атрымаў прызнанне пасля выхаду ў Вялікабрытаніі тэлесерыяла «Законнік». Намінант на прэмію «Оскар», уладальнік прэмій BAFTA і «Залаты глобус» за фільм «Блізкасць».