wd wp Пошук:

Кладофара

Кладофара (Cladophora) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства кладофаравых.

Апісанне

Макраскапічныя водарасці ў выглядзе рыхлых ніткавата-кусцістых дзярнінак шчыльных падушка- і паўшарападобных калоній ці бясформенных скопішчаў цёмна-зялёных, цвёрдых навобмацак нітак (ціна); прымацаваны рызоідамі да субстрату ці свабодна плаваюць, утвараючы ціну. Ніткі галінастыя, з 1 радам звычайна выцягнутых (даўжыня перавышае шырыню ў 20 разоў), шмат’ядравых клетак. Хларапласт сеткаваты ці ў выглядзе мноства дыскападобных пласцін і пірэноідаў.

Пашырэнне

Кладофара скручаная (Cladophora glomerata), Швецыя

Вядома звыш 150 відаў, пашыраных у морах і прэснаводных вадаёмах. На Беларусі ў азёрах, сажалках і рэках адзначаны кладофара слабая (Cladophora fracta), кладофара скручаная (Cladophora glomerata).

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне всгетатыўнае (часткамі талому, акінетамі), бясполае (зааспорамі), полавае (ізагамія). Адзначана чаргаванне пакаленняў: спарафіту і гаметафіту.

Літаратура

Міхееа Т. М. Кладофара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Зялёныя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара