wd wp Пошук:

Кладонія

Кладонія (Cladonia) — род лішайнікаў сямейства Кладоніевыя (Cladoniaceae), які ўключае ў сябе каля 300 відаў, шырока распаўсюджаных ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах, ад палярных пустыняў да тропікаў.

Біялагічнае апісанне

Гэты род характарызуецца падзелам слаявіны на дзве часткі — першасную і другасную. Першасная слаявіна гарызантальная, складаецца з лускавінак рознай формы і велічыні (ад 1 да 30 мм), якія пакрываюць субстрат, якім можа быць глеба, кара, драўніна і г. д. Часам яны ўтвараюць шчыльнае покрыва ці па меры старэння моху становяцца рэдкімі або зусім знікаюць.

З першаснай слаявіны вырастае другасная вертыкальная слаявіна — падэцыі. Яны бываюць вельмі разнастайнай формы — простыя палачкападобныя, простыя са аднастайнымі пашырэннямі, разрэджаныя або густа галінаваныя і г. д. Унутры яны маюць паражніну, а звонку пакрытыя кававым пластом з густа сплеценых гіфаў, часам каравы пласт адсутнічае. Сценкі падэцыяў утвораны асяродкам і ўтрымліваюць водарасцевы пласт.

Вышыня падэцыяў у большасці відаў 2-8 см, рэдка да 20 см. Падэцыі нярэдка пакрытыя лускавінкамі — філакладыямі, якія павялічваюць іх асіміляцыйную паверхню. На падэцыях (у канцах, па краях сцыф, рэдка на сценках) сустракаюцца пладовыя целы — апатэцыі. Яны без слаявіннага краю, афарбаваныя ў карычневы, светла-буры або чырвоны колер. У сумках па восем аднаклетачных (часам чатырохклетачных) бясколерных спор. Пікнідзіі размешчаныя на лускавінках першаснай слаявіны або на падэцыях. Фікабіёнт звычайна зялёная аднаклетачная водарасць — Trebouxia.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Cladonia pleurata
  2. MycoBank(англ.)  (Праверана 11 чэрвеня 2009)
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Кладоніевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Роды грыбоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара