wd wp Пошук:

Кладзіна лясная

Cladonia arbuscula

Кладзіна лясная (Cladina arbuscula, Cladonia sylvatica) — від лішайнікаў сямейства Кладоніевыя.

Распаўсюджванне і экалогія

Расце на пясчанай (пераважна кіслай) глебе ў хваёвых лясах, на палянах, схілах узгоркаў, ўзлесках[1].

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[1].

Біялагічнае апісанне

Слаявіна кусцістая. Падэцыі тонкацыліндрычныя, моцна разгалінаваныя, утвараюць дзярнінкі 5-12 см вышыні, без каравога пласта, з гладкай або дробнабародаўчатай​​, матавай паверхняй, светла-шэрага, шаравата-жаўтлявага або жаўтлява-шызага колеру; ў месцах галінавання ўтвараюцца адтуліны, асабліва на галоўных галінках. Канчатковыя галінкі сабраны ў пучкі, заканчэнні іх пафарбаваны ў карычневы колер; стэрыльныя — паніклыя, тыя, што нясуць пладовыя целы — прамастаячыя. Апатэцыі бурыя або буравата-рудыя, утвараюцца на канцах галінак па аднаму або зліўшыся па некалькі, 0,3-1,2 мм у дыяметры. Споры падоўжанаавальныя або верацянопадобныя, 7-13×2-3,5 мкм[1].

Таксанамія

Cladonia arbuscula, апатэцыі

Выдзяляюць некалькі падвідаў і форм:

Cladonia arbuscula

Выкарыстанне

Утрымлівае уснінавую, фумарпротацэтраравую і ўрсолавую кіслоты. Валодае ярка выяўленымі антымікробнымі ўласцівасцямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Кладония бесформенная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 50-51. — 592 с. — 120 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кладоніевыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак