wd wp Пошук:

Кент Харстэд

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кент Харстэд (29 студзеня 1965, Хельсінгбарг) — шведскі палітык, сацыял-дэмакрат, член Рыксдага з 1998 года. Намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ (з 2014 года). Адзін з тых, хто выжыў у катастрофе парома «Эстонія».

Біяграфія

Нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў г. Хельсінгбаргу (Каралеўства Швецыя). У 1985—1991 гадах — член муніцыпальнага савета г. Хельсінгбарг. У 1994—1996 гадах — палітычны кансультант намесніка Міністра замежных спраў Каралеўства Швецыя. У 1999—2005 гадах — старшыня Шведскага аддзялення ЮНІСЕФ. У 2004—2005 гадах — Упаўнаважаны Урада Швецыі па алкаголю.

З верасня 1998 года — дэпутат Парламента Швецыі ад сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі. У 2000 годзе быў кандыдатам на пасаду Старшыні Парламента Швецыі, але прайграў Пэру Вестербергу.

З 2012 года — у складзе дэлегацыі Парламента Швецыі ў ПА АБСЕ. У 2013 годзе балатаваўся на пасаду Старшыні ПА АБСЕ, але прайграў ранку Ранка Крывакапічу. У ліпені 2014 года абраны Намеснікам Старшыні ПА АБСЕ (да 2017 года). Узначальваў місію кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2014 года і на прэзідэнтскіх выбарах у Беларусі 2015 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінгбаргу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Рыксдага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі