wd wp Пошук:

Кентэн Фіён Мае

Кентэн Фіён Мае (фр.: Quentin Fillon Maillet) — французскі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2022 года (індывідуальная гонка і гонка пераследу), трохразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2022 года (эстафета, змяшаная эстафета і спрынт), двухразовы чэмпіён свету ў эстафетах, уладальнік Кубка свету ў сезоне 2021/2022.

Кар’ера

У Кубку IBU дэбютаваў у сезоне 2012/2013 на першым этапе ў шведскім Ідрэ. Ужо ў трэцяй сваёй гонцы набраў кубкавыя ачкі, заняўшы 4-ае месца ў індывідуяльнай гонцы ў нарвежскім Бейтастолене.

На юніёрскім чэмпіянаце свету 2013 года быў 5-м у спрынце, 4-м у гонцы праследавання і заваяваў срэбра ў эстафеце разам з Клеманам Дзюмонам, Мацье Легранам і Дэні Шавацье.

У Кубку свету дэбютаваў у сезоне 2013/2014 на этапе ў французскім Ле-Гран-Барнане, ужо ў другой сваёй гонцы — гонцы праследавання — ён здолеў набраць свае першыя ачкі, фінішыраваўшы 37-м. Лепшым вынікам сезона стала 14-е месца ў гонцы праследавання на этапе ў італьянскім Антхольцы. У агульным заліку Кубка свету стаў 51-м, набраўшы 101 ачко за сезон.

У сезоне 2018/2019 паказаў свае лепшыя вынікі — перамогі ў мас-старце на этапе ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве і гонцы пераследу на этапе ў Солт-Лэйк-Сіці.

Агульны залік у Кубке свету

Экіпіроўка

Зноскі

  1. 1 2 olympics.com — 2021. Праверана 20 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты Францыі
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Юра
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Францыі