wd wp Пошук:

Кейё Лійнамаа

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кейё Лійнамаа (фінск.: Keijo Liinamaa; 6 красавіка 1929 — 28 чэрвеня 1980) — грамадскі і палітычны дзеяч Фінляндыі.

Біяграфія

Па адукацыі адвакат, спецыялізаваўся ў галіне працоўнага права, працаваў у фінскім Цэнтральным саюзе прафсаюзаў, сіці-менеджарам горада Мянця, у 1965 стаў Нацыянальным пасярэднікам з рабочых спрэчках, у гэтай якасці прадухіліў некалькі буйных забастовак. У 1967 па даручэнні прэм’ер-міністра Р.Паасіа Лійнамаа вёў перамовы з арганізацыямі працадаўцаў і прафсаюзаў, якія прывялі да заключэння агульнанацыянальнага пагаднення пра палітыку даходаў. Уваходзіў у першы кабінет Т.Аўра ў якасці міністра юстыцыі, у другім кабінеце Т.Аўра займаў пасаду міністра працы з кастрычніка 1971 па люты 1972.

Пасля выбараў 1975 года, калі палітычныя партыі Фінляндыі не змаглі дамовіцца аб умовах фарміравання кааліцыйнага ўрада, прэзідэнт Урха Кеканен прызначыў К. Лійнамаа на пасаду прэм’ер-міністра часовага ўрада, на якой ён знаходзіўся з чэрвеня па лістапад 1975 г.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пірканмаа
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Фінляндыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка