Кегумскі край (лат.: Ķeguma novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Латвіі паабапал мяжы паміж абласцямі Відзэмэ і Земгале. Край складаецца з трох валасцей і горада Кегумс, які з’яўляецца цэнтрам края.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года складала 6306 чалавек[1]. Плошча края — 490 км²[2].