Кевін Майкл Костнер (англ.: Kevin Michael Costner; нар. 18 студзеня 1955, Лінвуд, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр, кінапрадзюсар, рэжысёр і музыкант. Уладальнік «Оскара» (1990 год) за лепшую рэжысуру — з’яўляецца адным з шасці рэжысёраў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду за дэбютны фільм. Удастоены Зоркі на Галівудскай Алеі Славы.