wd wp Пошук:

Кеблавік

Кеблавік

Кеблавік[1] (ісл.: Keflavík) — горад на паўвостраве Рэйк’янес у паўднёва-заходняй Ісландыі.

Насельніцтва — 8169 жыхароў (2007). З 1994 года горад уваходзіць у адзіны муніцыпалітэт Рэйк’янесбайр, дзе жыве 13256 чалавек (2007).

Кеблавік знаходзіцца ў 30 км на захад ад сталіцы краіны Рэйк’явіка (па аўтадарозе — каля 50 км), у горадзе ёсць гавань, паблізу горада — аднайменны міжнародны аэрапорт. Да 2006 года ў горадзе знаходзіўся штаб Узброеных сіл Ісландыі.

Паселішча было заснаванна ў XVI ст. і працяглы час асновай эканомікі было рыбалоўства.

Са спартыўных каманд горада вядомы «Футбольны клуб Кеблавік», чатырохкратны чэмпіён Ісландыі па футболу, вядомы па выступленні ў еўракубках.

Зноскі

  1. Напісанне Кеблавік паводле карты да арт. Ісландыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Ісландыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара