wd wp Пошук:

Кебара

Пячора Кебара (іўр.: מערת כבארה, трансліт. Me’arat Kebbara, араб. مغارة الكبارة‎‎, трансліт. Mugharat al-Kabara) — вапняковая пячора ў мясцовасці Вадзі-Кебара на вышыні 60 — 65 метраў над узроўнем мора на заходнім схіле гары Кармель прыкладна ў 10 км ад археалагічнага гарадзішча Кейсарыя. Пячора была населена ў перыяд 60000 — 48000 гадоў таму (сярэдні палеаліт) і атрымала вядомасць у сувязі з знаходкамі рэштак гамінідаў, якія зрабіў прафесар Офер Бар-Йосеф.

Хоць раскопкі ў пячоры праводзілі яшчэ ў пачатку 1930-х гадоў Дораці Гарод і Франсіс Цюрвіль-Пятрэ, найбольш важныя знаходкі тут былі зроблены ў 1982 годзе, калі быў знойдзены амаль поўны шкілет неандэртальца. Экзэмпляр які атрымаў сярод археолагаў мянушку «Мошэ» і датаваны прыкладна 60 тыс. гадоў таму, шкілет захаваў вялікую частку хрыбетнага слупа, рэбраў і таза. Чэрап і большая частка ніжніх канечнасцяў адсутнічаюць. Пад’язычная костка неандэртальца Kebara 2 па сваёй будове мала чым адрознівалася ад пад’язычнай косткі анатамічна сучаснага чалавека[1][2] і выкарыстоўвалася яна аналагічным чынам[3][4].

Ад пячоры атрымала назву эпіпалелітычная кебарская культура.

Зноскі

  1. Таксама публікацыі іншых даследчыкаў. Л. Б. Неандэртальцы і мову
  2. Неандертальцы моглі говоріть подобно современным людям, 23.12.2013
  3. Неандертальцы умели разговаривать, 24 снежня 2013
  4. Micro-Biomechanics of the Kebara 2 Hyoid and Its Implications for Speech in Neanderthals

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Палеаліт Азіі
Катэгорыя·Знаходкі неандэртальцаў
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Пячоры — археалагічныя помнікі
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Ізраілі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пячоры Ізраіля