wd wp Пошук:

Квеціна

Кве́цінавозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ракітаўка, за 34 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, прыкладна за 2 км на поўдзень ад вёскі Болюта. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сялява»[2].

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,41 км, даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,5[3] м. Аб’ём вады ў возеры каля 0,3[3] млн м³.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Пойма забалочаная, шырынёй 100—250 м. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Ракітаўку.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35.59. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. Селява // Управление спорта и туризма Витебского облисполкома (руск.)
  3. 1 2 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці