wd wp Пошук:

Квант суцяшэння

«Квант суцяшэння» (англ.: Quantum of Solace) — 22-і фільм з серыі фільмаў пра англійскага агента Джэймса Бонда, заснаваны на адным з аповедаў Яна Флемінга. Агент 007, чыю ролю выконвае Дэніел Крэйг, адпраўляецца на пошукі забойцаў Уэспер, і высвятляе, што яе шантажавалі. Рэжысёр фільма — Марк Форстэр. Сцэнарый напісаны, у прыватнасці, лаўрэатам прэміі «Оскар» Полам Хагісам.

Прэм’ера фільма адбылася 29 кастрычніка 2008 г. у Вялікабрытаніі.

Сюжэт

Пасля здрады Уэспер, агент 007 дужаецца з жаданнем ператварыць апошняе заданне ў асабістую вендэту. У пошуках ісціны, Бонд і М дапытваюць Містара Уайта, ад якога пазнаюць, што Арганізацыя, якая шантажавала Уэспер, нашмат складаней і небяспечней, чым можна было падумаць.

Судмедэксперты Mi6 усталёўваюць сувязь Уэспер з ананімным банкаўскім рахункам на Гаіці. Тамака Бонд выпадкова знаёміцца з баявой дзяўчынай Камілай, якая таксама прагне помсты. Праз Камілу Бонд выходзіць на Дамініка Грына, жорсткага бізнесмена і не апошняга чалавека ў Арганізацыі.

Пабываўшы ў Аўстрыі, Італіі і Паўднёвай Амерыцы, Бонд пазнае аб сумеснай змове Грына і генерала Медрана з мэтай усталявання кантролю над сусветнымі запасамі нафты. Выкарыстаючы магчымасці Арганізацыі і дакладных яму людзей у ЦВК і брытанскай выведцы, Грын абяцае генералу зрынуць існы рэжым у выдуманай лацінаамерыканскай краіне, у абмен на, здавалася бы, пустынны ўчастак зямлі.

Бонд звяртаецца да дапамогі старых сяброў, каб усталяваць ісціну. Чым бліжэй да ўсталявання асобы чалавека, які пхнуў Уэспер на здраду, тым складаней Бонду быць на крок наперадзе ЦВК, тэрарыстаў і нават М, каб раскрыць злачынны план Грына і спыніць яго Арганізацыю.

У ролях

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://www.metacritic.com/movie/quantum-of-solace Праверана 7 мая 2016.
  2. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0830515/ Праверана 7 мая 2016.
  3. 1 2 http://www.filmaffinity.com/en/film670342.html Праверана 7 мая 2016.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 https://www.siamzone.com/movie/m/5274 Праверана 7 мая 2016.
  5. 1 2 3 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=114851.html Праверана 7 мая 2016.
  6. 1 2 http://stopklatka.pl/film/007-quantum-of-solace Праверана 7 мая 2016.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 https://filmow.com/007-quantum-of-solace-t31/ Праверана 7 мая 2016.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 http://www.imdb.com/title/tt0830515/fullcredits Праверана 7 мая 2016.
  9. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ČSFD — 2001.
  10. Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
  11. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Дэтэктыўныя фільмы ЗША
Катэгорыя·Дэтэктыўныя фільмы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2008 года
Катэгорыя·Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фільмы-трылеры ЗША
Катэгорыя·Фільмы-баявікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы-сіквелы
Катэгорыя·Фільмы-баявікі ЗША
Катэгорыя·Фільмы Columbia Pictures
Катэгорыя·Прыгодніцкія фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы MGM
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных