Квага, Стэпавая зебра[1](Equus quagga quagga) — знішчаная непарнакапытная жывёла, раней лічылася асобным відам зебр; па дадзеных сучасных даследаванняў — падвід бурчэлавай зебры — Equus quagga quagga. Квагі жылі ў Паўднёвай Афрыцы. Спераду яны мелі паласатую расфарбоўку, як у зебры, ззаду — гнядая афарбоўка, даўжыню цела 180 см. Буры нішчылі кваг дзеля іх трывалых шкур. Квага — ці ледзь не адзіная з вымерлых жывёл, прадстаўнікі якога былі прыручаны чалавекам і выкарыстоўваліся для аховы статкаў: квагі нашмат раней хатніх авечак, кароў, курэй заўважалі набліжэнне драпежнікаў і папярэджвалі ўладальнікаў гучным крыкам «куаха», ад якога і атрымалі сваю назву.
Апошняя дзікая квага была забітая ў 1878 годзе. Апошняя квага ў свеце памерла ў заапарку Амстэрдама ў 1883 годзе.