wd wp Пошук:

Каўбаснае дрэва

Kigelia africana”

Каўбаснае дрэва[3] (Kigelia) — монатыпны род раслін сямейства Бігноніевыя ў трапічнай Афрыцы. Адзіны від — Кігелія афрыканская (Kigelia africana).

Апісанне

Каўбаснае дрэва — дрэва з густой кронай, ападае на час засухі. Квітнее буйнымі чырвонымі кветкамі, якія апыляюцца птушкамі нектарніцамі. Сваю назву каўбасныя дрэва атрымала за плады, падобныя да каўбасы, даўжынёй да 60 см, што звісаюць з галін.

Выкарыстанне

З пладоў робяць слабаалкагольны напой. Свежыя плады атрутныя і маюць моцны слабільны эфект. Для ўжывання ў ежу плады сушаць, смажаць або ферментуюць.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Каўбаснае дрэва ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.181
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бігноніевыя