wd wp Пошук:

Каўачы

Каўачы (Cahuachi) — археалагічны помнік у Перу. Быў буйным цырыманіяльным цэнтрам культуры Наска і ўзвышаўся над гіганцкімі малюнкамі ў пустыні Наска. Існаваў у I—V стст. н . э.

Раскопкі Каўачы на працягу апошніх дзесяцігоддзяў штогод вядзе італьянскі археолаг Джузэпэ Арэфічы(англ.) бел.. У Каўачы знойдзена звыш 40 курганоў, на вяршынях якіх размешчаны глінабітныя збудаванні. Таксама дадзены помнік вывучала Элен Сільверман (Helaine Silverman), якая напісала пра яго кнігу.

Пастаяннае насельніцтва старажытнага Каўачы, мабыць, было невялікім, месца служыла цырыманіяльным цэнтрам. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што Каўачы быў месцам масавага паломніцтва, мабыць, звязанага з цырымоніямі. Ускосным сведчаннем з’яўляюцца гіганцкія малюнкі ў пустыні Наска, сярод якіх сустракаюцца касатка і малпы, якія адсутнічаюць у дадзеным рэгіёне. З-за сухога клімату знаходкі добра захаваліся, сярод іх нават сустракаюцца фрагменты тканіны.

У цяперашні час пагрозу для помніка ўяўляюць «чорныя археолагі» — рабаўнікі магіл. Большасць пахаванняў вакол Каўачы да нядаўняга часу былі невядомыя, таму яны апынуліся прынадным кавалкам для калекцыянераў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэгіён Іка
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Перу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96