wd wp Пошук:

Культура Наска

Геогліфы на плато Наска.
Кераміка
Магілы культуры Наска.
Магілы культуры Наска.
Калодзеж (Пукіас), які выкарыстоўваецца да цяперашняга часу.

На́скадакалумбава цывілізацыя, якая існавала ў некалькіх далінах на паўднёвым узбярэжжы Перу, на плато Наска, паўднёвей цывілізацыі Мачыка, з II ст. да н. э. па VI ст. н. э. Галоўны горад — Каўачы з шасцю пірамідамі з саману. Узяла пачатак меркавана ад культуры Паракас.

Кераміка культуры Наска паліхромная, як правіла, чатырохколерная: чорныя і аранжавыя малюнкі на белым або чырвоным фоне. Пераважаюць выявы людзей, звяроў, птушак, рыб і раслін. Формы падоўжаныя, стылізаваныя і вуглаватыя. У адрозненне ад цывілізацыі Мачыка, лепка практычна адсутнічае.

Падобныя ўзоры можна бачыць і на ўзорах тканін з ламавай воўны, якія захаваліся дзякуючы паўпустыннаму клімату плато. Часткова ацалела і створаная імі сетка падземных акведукаў.

Культуры Наска нярэдка прыпісваецца стварэнне велічэзных геогліфаўліній Наска, аднак адносна часу іх стварэння сярод навукоўцаў няма адзінага меркавання.

Кераміка і тканіны культуры Наска

Муміі культуры Наска

Глядзіце таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыя Перу
Катэгорыя·Андскія культуры
Катэгорыя·Індзейцы Паўднёвай Амерыкі