wd wp Пошук:

Качыныя гісторыі

«Качыныя гісторыі» (англ.: «Duck Tales») — амерыканскі анімацыйны тэлесерыял студыі Уолта Дыснея, заснаваны на коміксах Карла Баркса. Яго поспех адкрыў дарогу такім мультсерыялам як «Чып і Дэйл — бурундучкі-выратавальнічкі», «Цуды на віражах» і «Чорны плашч».

Сусветная прэм’ера серыяла адбылася 18 верасня 1987 года, у выглядзе тэлевізійнага фільма пад назвай «Скарб залатых сонцаў», пасля гэты фільм падзялілі на пяць пілотных серый. Заключная сотая серыя серыяла выйшла ў эфір 28 лістапада 1990 года. А 3 жніўня 1990 года ў кінатэатрах ЗША выйшаў поўнаметражны мультфільм «Качыныя гісторыі».

У 2017 годзе серыял быў перазапушчаны, першы эпізод выйшаў 12 жніўня. Перазапуск адрозніваецца менш дэталізаваным малюнкам, затое вялікай увагай да характараў персанажаў і іх адносін.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мультсерыялы ЗША
Катэгорыя·Фільмы 1987 года