wd wp Пошук:

Качка свойская

Ка́чкі свойскія (Anas domestica) — сельскагаспадарчыя птушкі.

Паходзяць ад дзікай качкі — крыжанкі (Anas platyrhynchos), прыручанай у старажытнасці ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Падзяляюць на мясныя (пекінскія, шэрыя ўкраінскія, чорныя белагрудыя і інш.), мяса-яечныя або яечна-мясныя (хаю-кэмпбел, люстраныя і інш.) і яйцаноскія (індыйскія бегуны).

Качаняты

Маса качара да 4, качкі да 3,5 кг. Пачынаюць несціся ва ўзросце 160—180 дзён, за год даюць больш за 200 яец. Качка за год дае каля 140 качанят агульнай масай да 350 кг. Максімальная працягласць племяннога выкарыстання 4—5 гадоў. Затрата корму на 100 кг прыбаўлення ў масе 350—400 кармавых адзінак. Выхад выпатрашанай тушкі да 60%, тлушчу ў мясе да 30%. Яйцы выкарыстоўваюцца для інкубацыі, у харчовай прамысловасці (меланж, яечны парашок, кандытарскія вырабы).

Найбольшае пагалоўе свойскіх качак у Кітаі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкагадоўля
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Свойскія жывёлы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Качыныя