wd wp Пошук:

Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая

Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 24 красавіка 1979, в. Ждановічы, Мінскі раён, БССР) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць»

Біяграфія

Скончыла Ждановіцкую сярэднюю школу[1], потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.

Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.

Сям’я

Маці — Галіна Сільвестраўна Хадасевіч, выдатнік адукацыі БССР[2], бацька — Станіслаў Уладзіміравіч Хадасевіч, кіроўца 1-га класу грузавых аўтамабіляў. У Кацярыны ёсць старэйшы брат Дзмітрый і малодшая сястра Наталля.

Муж — Дзмітрый Лісавы, інжэнер-канструктар. Кацярына і Дзмітрый выхоўваюць сына Станіслава (нар. 2004), Стасік — прататып галоўнага героя казак, напісаных мамай.

Творчасць

Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.

Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», газетах «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Настаўніцкая газета», «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.

Бібліяграфія

Кнігі

Творы ў зборніках Казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў

Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі

Артыкулы

Артыкулы

Прызнанне

Зноскі

  1. Знакамітыя выпускнікі Ждановіцкай сярэдняй школы (нявызн.). Праверана 25 мая 2015.
  2. Хадасевич Галина Сильвестровна (нявызн.) (недаступная спасылка). Акадэмія падыпломнай адукацыі. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 5 студзеня 2016.
  3. Детские библиотеки Минска. Падарожжа ў беларускую казку XXI стагоддзя (нявызн.) (недаступная спасылка) (22 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
  4. Таццяна Конюх. Сыну — ад матулі (нявызн.) (3 красавіка 2012). Праверана 24 мая 2015.
  5. Вольга КУХАРСКАЯ. З чароўнай краіны (нявызн.) (недаступная спасылка) (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
  6. Библиограф. Бібліятэкары прапануюць (нявызн.) (недаступная спасылка) (25 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 24 мая 2015.
  7. Святлана Вашчыла. «Я бываю рознай феяй» (нявызн.) (недаступная спасылка) (19 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2019. Праверана 24 лютага 2019.

  8. Брестская областная библиотека им. М.Горького. Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (нявызн.) (4 снежня 2014). Праверана 24 мая 2015.

  9. Алесь Карлюкевіч. Крышку пра кніжку (нявызн.) (10 мая 2011). Праверана 24 мая 2015.

  10. Виталий Карацупа. Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (нявызн.) (12 кастрычніка 2013). Праверана 24 мая 2015.
  11. Е. Кустова. Праздник в древнем Быхове (нявызн.) (недаступная спасылка) (18 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.

  12. Лю­боў Бя­ля­е­ва. Наш леп­шы ся­бар (нявызн.) (5 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.

  13. Мікола БЕРЛЕЖ. Лета з добрай кнiгай (нявызн.) (30 чэрвеня 2014). Праверана 25 мая 2015.

  14. БЕЛТА. В Заславле наградили участников акции “Лето с хорошей книгой!” (нявызн.) (6 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе