wd wp Пошук:

Кацярына Станіславаўна Матулайціс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матулайціс. Кацярына (Катрэ) Станіславаўна Матулайціс (літ.: Katrė Matulaitytė; 1900, Вільня — 1938) — беларускі гісторык.

Біяграфія

Дачка Стасіса Матулайціса. У 1917 уступіла ў ВКП(б). Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1926—1929 працавала ў сістэме НКУС у Маскве і Ленінградзе. Выйшла замуж за кіраўніка НКУС Саратаўскага края Піляра, потым за сакратара ЦК КПЛ К. Пажэлу[ru]. З 1933 — старэйшы навуковы супрацоўнік Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі, у 1935—1937 — у Інстытуце нацыянальных меншасцей і Інстытуце гісторыі АН Беларускай ССР.

Пражывала у кватэры № 41 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску. Арыштавана там 9.8.1937. Асуджана «тройкай» НКУС 12.4.1938 як «агент літоўскай разведкі» і за «выдачу інфармацыі пра падпольную кампартыю Літвы» да ВМП. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1956. Справа М. № 9844-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я

У шлюбе з Каралісам Пажэлам мела дачку Маю Пажалайце (Maja Poželaitė; нар. 1927), якая стала мастачкай і гісторым архітэктуры Літвы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пакараныя смерцю вучоныя
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў