wd wp Пошук:

Кацярына Інгесдотэр Шведская

Кацярына Інгесдотэр (шведск.: Katarina Ingesdotter) ― шведская прынцэса, жонка дацкага прынца Б’ёрна Харальдсена Жалезнабокага.

Біяграфія

Кацярына была дачкой караля Швецыі Інгэ I Старэйшага і каралевы Хелены. Прыходзілася малодшай сястрой Хрысціны Інгесдотэр і Маргарэт Фредкулы:[2] Хрысціна выйшла замуж у 1090-х гадах, а Маргарэт ― у 1101 годзе. Кацярына, як мяркуецца, была прыкладна такога ж узросту, што і яе будучы муж, і, такім чынам, нарадзілася каля 1100 года[3].

Бацька Кацярыны памёр у 1110 годзе і яго змяніў на шведскім троне адзін з яго пляменнікаў. Да моманту смерці бацькі, Кацярына па-ранейшаму была дзіцем. Яе маці, аўдавеўшы, сышла ў абацтва Урэта. Старэйшая сястра, Хрысціна, жыла на Русі, і таму ў Швецыі лічылі, што яна знаходзіцца занадта далёка для таго, каб атрымаць долю ў спадчыне свайго бацькі[3]. Іх сястра Маргарэт была на момант смерці бацькі каралевай Даніі. Вядома, што Маргарэт падзялілася часткай належанай ёй спадчыны з яе пляменніцай Інгрыд у Нарвегіі і пляменніцай Інгеборгай у Даніі[3]. Імя Кацярыны ў гэтых дагаворах не згадваецца, хоць будучы адзінай незамужняй дачкой, якая пражывала ў Швецыі, яна лічылася адной з спадчынніц[3].

Згодна Сазе пра нашчадкаў Кнута, Кацярына выйшла замуж за дацкага прынца Харалдсена Б’ёрна Жалезнабокага[3]. Вядома толькі адно дзіця, якое нарадзілася ў гэтым шлюбе: гэта была дачка Крысціна, будучая каралева Швецыі, якая нарадзілася прыблізна ў 1122 годзе[3].

У 1134 годзе муж Кацярыны ўстаў на бок свайго дзядзькі Эрыка II у яго барацьбе за Дацкі пасад, але быў ім жа і забіты ў тым жа годзе[4]. Яе дачка Крысціна выйшла замуж за будучага караля Швецыі Эрыка IX у 1140-х гадах.

Дзеці

  1. Крысціна Б’ёрнсдоцір, жонка караля Швецыі Эрыка IX.

Продкі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 лістапада 2018.
  2. Anteckningar om svenska qvinnor
  3. 1 2 3 4 5 6 Kungagravar och medeltidshistoria, Beckman, Natanael, Fornvännen 22-47, 1921
  4. Nordisk familjebok / Uggleupplagan. 3. Bergsvalan — Branstad
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Жанчыны XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дацкія прынцэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прынцэсы Швецыі
Катэгорыя·Жанчыны XII стагоддзя