wd wp Пошук:

Кафедра Святой Альжбеты

Ка́федра Свято́й Альжбе́ты (славацк.: Dóm svätej Alžbety, венг.: Szent Erzsébet-székesegyház) — гатычная кафедра ў Кошыцах, якая з’яўляецца найбуйнейшай у Славакіі царквой і адной з самых усходніх гатычных кафедраў Еўропы[1].

Запіс існавання горада, датаваны 1230 годам, звязаны з існаваннем царквы. Працэс пераўтварэння паселішча з сельскае грамады знайшоў сваё адлюстраванне ў кафедры. Паводле гістарычных і археалагічных крыніц, сучасная кафедра будавалася ў перыяд з 1378 па 1508 гады на месцы ранейшай царквы, таксама асвечанай імём Святой Альжбетай Венгерскай. Паводле дакументаў XIII стагоддзя, біскуп Эгера Андрэй II вылучыў кошыцкую парафію ў асобную юрысдыкцыю[2].

У Сярэднявеччы царква некалькі разоў перажывала пажары, у XIX стагоддзі былі праведзены буйныя рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага венгерскага архітэктара Імрэ Штайндля, прызнанага эксперта па готыцы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы былі скончаны да 1904 года, але рэстаўрацыя крыпты і паўночнага парталу працягвалася да 2009 года. У 1906 годзе ў крыпце кафедры былі перапахаваны рэшткі Ферэнца II Ракацы.

Зноскі

  1. «St. Elizabeth Cathedral». Visit Kosice.
  2. «Historia». Dom Rimkat.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Славакіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Храмы Святой Лізаветы Венгерскай
Катэгорыя·Кошыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1508 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Саборы Славакіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1508 годзе
Катэгорыя·Касцёлы Славакіі