wd wp Пошук:

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага — свецкая каталіцкая навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы. Каледж з’яўляецца цэнтрам парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай.

Гісторыя

Гісторыя каледжа пачалася яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 3 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё каледжа. 19 снежня 2009 года адбылося першае спатканне студэнтаў і выкладчыкаў.

Абітурыенты

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў[1].

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў
2009 54 -
2010 25 -
2011  ? 40
2012 42[2] 16[3]
2015[4] 31 17
2017[5] 21 11
2018 26[6]  ?
2019 26[7]  ?

Выкладчыкі

Дырэктары

Спецыялізацыі

  1. Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  2. Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага, студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекту гуманітарных навук.
  3. Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
  4. Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

Зноскі

  1. У Катэхетычным каледжы ў Баранавічах распачалася ўступная кампанія
  2. Катэхетычны каледж у Баранавічах распачаў новы акадэмічны год
  3. Выпускны вечар 2013
  4. У Катэхетычным каледжы адкрыўся новы навучальны год
  5. Пачатак навучальнага года 2017/2018
  6. У Катэхетычным каледжы імя біскупа Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах распачаўся навучальны год Архівавана 25 студзеня 2020.
  7. Урачыстае адкрыцце навучальнага года
  8. Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў Баранавічах

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Баранавічаў
Катэгорыя·2009 год у Беларусі
Катэгорыя·Каталіцкія навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Каледжы Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пінская дыяцэзія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі