wd wp Пошук:

Катах Святога Калумбы

Катах[2] (Баец; ірл.: Cathach) — ірландскі манускрыпт канца VI стагоддзя, які змяшчае тэкст Псалтыра. Гэта самы стары гіберна-саксонскі рукапіс(руск.) бел. і другі па старажытнасці Псалтыр на лацінскай мове з усіх, якія захаваліся да нашага часу[3]. Рукапіс знаходзіцца ў каралеўскай ірландскай акадэміі(руск.) бел. ў Дубліне[4].

Апісанне рукапісу

Палеаграфічныя даследаванні адносяць стварэнне Катаха да перыяду 560—600 гадоў або неўзабаве пасля гэтага часу. Рукапіс складаецца з 58 часткова пашкоджаных лістоў, якія змяшчаюць тэкст псалмоў ад 30:10 да 105:13. У аснове тэксту — пераклад псалмоў на лацінскую мову (так званая Вульгата). Частка лістоў манускрыпта страчана. Мяркуецца, што поўны аб’ём фаліянта павінен быў складаць 110 лістоў. На аркушах прысутнічае змест, напісаны на старажытна-ірландскай мове вышэй тэксту псалмоў. Верагодна, гэта самы старажытны з захаваных ірландскіх рукапісаў і, магчыма, найбольш ранні помнік гайдэльскай мовы, акрамя агамічных надпісаў. Памер лістоў фаліянта — 27 на 19 сантыметраў.

Мастацкае афармленне «Катаха» абмяжоўваецца ілюмінаваным роспісам першай літары кожнага псалма. Загалоўныя літары нашмат больш па памеры, чым літары асноўнага тэксту. Пачатковыя радкі псалмоў таксама павялічаны адносна асноўнага тэксту, аднак яны паступова памяншаюцца, даходзячы да нармальнага памеру. Падобная разнастайнасць шрыфтоў адзначаецца і ў больш позніх рукапісах, напрыклад, у «Кнізе з Дарау»[5].

У XI стагоддзі для рукапісу быў зроблены футляр у выглядзе куфэрка, у XIV стагоддзі багата ўпрыгожаны пазалотай, срэбрам і каштоўнымі камянямі. Ён захоўваецца ў Нацыянальным музеі Ірландыі[5][6][7].

Гісторыя рукапісу

Паданні звязваюць паходжанне «Катаха» са святым Калумбам(руск.) бел. (памёр у 597 годзе). Рукапіс ідэнтыфікаваны як копія «Псалтыра», які належаў святому Фініяну Мавільскаму(англ.) бел. і таемна ад яе гаспадара скапіяваны Калумбам. Рознагалоссі паміж Калумбам і Фініянам па пытанні аб прыналежнасці «Катаха» прывялі ў 561 годзе да бітвы пры Кул Дрэўне(руск.) бел., у якім кааліцыя сваякоў Калумбы з ліку Паўночных Уі Нейлаў(руск.) бел. нанесла паразу вярхоўнаму калалю Ірландыі(руск.) бел. Дыярмайту мак Кербайлу(руск.) бел.. Хоць тэкст рукапісу запісаны адным пісцом, яго прыналежнасць руцэ Калумбы цяпер падвяргаецца сумневу[4][5][8].

У пазнейшы час «Катах» належаў уплывоваму ірландскаму клану О’Донел, які валодаў каралеўствам Тырконел(руск.) бел.. Рукапіс з’яўляўся адной са святынь клана, якая выкарыстоўвалася ў якасці святой рэліквіі падчас вядзення О’Донеламі ваенных дзеянняў. Перад бітвай спецыяльна абраны святар тройчы абносіў «Катах» вакол войска клана. Такім чынам О’Донелы нібыта заручались боскай падтрымкай у барацьбе супраць сваіх ворагаў[4][5].

У 1691 годзе Катах быў вывезены ва Францыю і вярнуўся ў Ірландыю толькі ў 1802 годзе. У 1813 годзе куфар з рукапісам упершыню за некалькі стагоддзяў быў ускрыты. З 1843 года манускрыпт знаходзіцца на захоўванні ў Ірландскай каралеўскай акадэміі. Фаліянт праходзіў рэстаўрацыю ў Брытанскім музеі ў 1920 і ў 1980—1981 гадах[4][5].

Зноскі

  1. 1 2 3 https://www.ria.ie/cathach-psalter-st-columba
  2. Cathach (нявызн.). Dictionary of the Irish Language. Праверана 9 мая 2014.(недаступная спасылка)
  3. McNamara, Martin. The Psalms in the Early Irish Church. — Continuum International Publishing Group, 2000. — P. 8. — ISBN 978-1-8507-5925-6.
  4. 1 2 3 4 The Cathach / The Psalter of St Columba(англ.) . Royal Irish Academy. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2014. Праверана 9 мая 2014.
  5. 1 2 3 4 5 Зорич А. Англо-ирландские манускрипты раннего средневековья. От Катаха до Санкт-Петербургского Евангелия // Музей Средневековья.
  6. Wallace, Patrick F., O’Floinn, Raghnall. Treasures of the National Museum of Ireland: Irish Antiquities. — Dublin: Gill & Macmillan, 2002. — ISBN 0-7171-2829-6.
  7. De Hamel, Christopher. A History of Illuminated Manuscripts. — Boston: David R. Godine, 1986.
  8. Бирн Ф. Д. Короли и верховные правители Ирландии. — СПб.: Евразия, 2006. — С. 117—118. — ISBN 5-8071-0169-3.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гіберна-саксонскія рукапісы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта