wd wp Пошук:

Катастрофа Су-25 пад Навагрудкам

Катастрофа Су-25 пад Навагрудкам — авіякатастрофа, якая адбылася 12 чэрвеня 2012 года за 2 км ад вёскі Навіны Пятрэвіцкага сельсавета[1].

Абставіны

12 чэрвеня 2012 года ваенны лётчык першага класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў 116-й штурмавой авіябазы (Ліда) на авіяпалігоне паблізу горада Бярозаўка Лідскага раёна выконваў на Су-25 манеўры на гранічна малой вышыні. Пасля выканання задання а 15.35 на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне. Кіраўніком палёту была дадзена каманда лётчыку на катапультаванне[2].

Але пілот загінуў, адводзячы самалёт ад вёскі Навіны Навагрудскага раёна[3].

Як сцвярджаюць відавочцы: «Ён ляцеў вельмі нізка. Над самай зямлёй, а потым знік. І тады моцна грымнула. Гук быў моцны, хоць да месца падзення ад дарогі было даволі далёка»[1].

Да заканчэння работы камісіі, якая займаецца расследаваннем прычын катастрофы, загадам міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна ўведзена забарона на палёты ўсёй авіяцыі Узброеных сіл[4].

Самалёт

Штурмавік Су-25 на паштовай марцы Беларусі

Знішчальнік Су-25 бартавы нумар 42[2] быў на ўзбраенні 116-й штурмавой авіябазы ў Лідзе.

Ахвяры

Загінуў лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

Зноскі

  1. 1 2 «Самалёт ляцеў вельмі нізка, а потым быў моцны выбух» Наша Ніва 13 чэрвеня 2012
  2. 1 2 Разбіты Су-25 не павінен быў лётаць? Наша Ніва
  3. Чаму баявыя пілоты гінуць у мірны час? Радыё Свабода
  4. Нягледзячы на забарону палётаў, у парадзе 3 Ліпеня будзе ўдзельнічаць авіяцыя // Наша Ніва 13 чэрвеня 2012
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Чэрвень 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Катастрофы 2012 года
Катэгорыя·Падзеі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Навагрудскага раёна
Катэгорыя·2012 год у Беларусі
Катэгорыя·Авіякатастрофы