wd wp Пошук:

Пятрэвіцкі сельсавет

Пятрэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пятрэвічы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Налібацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Васілевічы, Журавельнікі, Карабітаўка, Крамушаўка, Крываногава, Межнікі, Налібакі і Пудзіна)[1].

Склад

Па стану на 2018 год у склад сельсавета ўваходзіць 24 населеныя пункты (колькасць насельніцтва прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[2]
Асмолававёска67
Астроўнавёска68
Багданкавёска4
Васілевічывёска33
Вуглывёска46
Вялікая Ізвавёска64
Вялікая Русілаўкахутар3
Журавельніківёска4
Каменкавёска39
Карабітаўкавёска15
Крамушаўкавёска22
Крываногававёска104
Лаўцывёска11
Макрэцвёска56
Малая Ізвавёска12
Межніківёска27
Навінывёска95
Налібаківёска332
Новая Гутахутар7
Оркавічывёска28
Пудзінавёска12
Пятрэвічыаграгарадок495
Рудавёска22
Устрынь-Боркіхутар...

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1566 чалавек[3], з іх 88,1 % — беларусы, 7,5 % — палякі, 2,4 % — рускія[4].

Насельніцтва, жыхароў: 1566 (2009 г.)[2], 1385 (2017 г.), 1324 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

Гандаль і сфера паслуг

Установы адукацыі

Установы аховы здароўя

Культура

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. 1 2 Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Пятрэвіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе