wd wp Пошук:

Катастрофа Іл-103 пад Брэстам

Катастрофа Іл-103 пад Брэстам адбылася 14 чэрвеня 2015 года падчас выканання экіпажам самалёта «Беллесавія» вучэбнага задання. У выніку катастрофы загінулі абодва члены экіпажа.

Экіпаж абследаваў тэрыторыю на прадмет выяўлення магчымых пажараў, калі нечакана ўпаў каля вёскі Хабы пад Брэстам. Пілоты Міхаіл Юр’евіч Мядзведзеў і Аляксандр Іванавіч Барысюк загінулі[1][2]. У канцы чэрвеня атрымалася расшыфраваць бартавы самапісец, які пацярпеў ад таго, што самалёт гарэў пасля падзення[3]. У выніку расследавання СК РБ, якое завяршылася ў снежні 2015 года, было выяўлена, што ў самалёта адмовіў рухавік[4].

Зноскі

  1. Одномоторный самолёт ИЛ-103 разбился под Брестом, два человека погибли // Виртуальный Брест
  2. П. Свердлов. Что мы знаем о катастрофе Ил-103 под Брестом // Кyky.org
  3. [https://bel.sputnik.by/incidents/20150624/1015865174.html «Чорная скрыня» самалёта «Беллесавія» расшыфравана ] // Вel.sputnik.by
  4. СК: причиной крушения самолета МЧС стал отказ двигателя // Виртуальный Брест
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Падзеі 14 чэрвеня
Катэгорыя·2015 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Чэрвень 2015 года
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·Катастрофы 2015 года