wd wp Пошук:

Каталог Тыха

Каталог Ты́ха, астраметрычны (зорны) каталог, складзены ў Еўрапейскім касмічным агенцтве на падставе даных, сабраных касмічнай місіяй «Гіпарх». Каталог складаўся паралельна з каталогам Гіпарха, але на падставе пашыранага зместу даных, якія паступалі ад КА Гіпарх з 1982.

Каталог утрымлівае астраметрычныя даныя зв. 1 млн зорак (даныя большасці зорак каталогу Гіпарха існуюць паралельна і ў каталогу Тыха): іх пазіцыі, гадавы ўласны рух і абсалютныя трыганаметрычныя паралаксы з сярэдняй астраметрычнай дакладнасцю 7 вугл. мсек. для зорак мацнейшых за 9-ю зорную велічыню, і 25 вугл.мсек. для зорак 10—11 зорнай велічыні.

фотаметрычныя даныя ўлучаюць фотаметрыю ў двух колерах амаль для ўсіх аб’ектаў каталогу.

Дакладнасць вымярэння зорных велічыняў звычайна складае 0,012m для аб’ектаў, мацнейшых з 9-ю зорную велічыню, і 0,06m для слабейшых аб’ектаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Астранамічныя каталогі