wd wp Пошук:

Касіні-Гюйгенс

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касіні. Касіні-Гюйгенс (англ.: Cassini–Huygens) — аўтаматычны касмічны апарат, створаны сумесна НАСА, Еўрапейскім касмічным агенцтвам і Італьянскім касмічным агенцтвам, які ў наш час даследуе планету Сатурн, кольцы і спадарожнікі. Апарат складаецца з двух асноўных элементаў: непасрэдна станцыі Касіні (англ.: Cassini orbiter) і спушчальнага зонда Гюйгенс (англ.: Huygens probe), прызначанага для пасадкі на Тытан. Касіні-Гюйгенс быў запушчаны 15 кастрычніка 1997 і дасягнуў сістэмы Сатурна 1 ліпеня 2004. 25 снежня 2004 зонд Гюйгенс адлучыўся ад галоўнага апарата. Зонд дасягнуў Тытана 14 студзеня 2005 і выканаў паспяховы спуск у атмасферы спадарожніка. Станцыя Касіні пры гэтым стала першым штучным спадарожнікам Сатурна.

Траекторыя

Траекторыя шляху да Сатурна
Траекторыя шляху да Сатурна

Завяршэнне работы

15 верасня 2017 станцыя завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Todd J. Barber. Insider’s Cassini: Power, Propulsion, and Andrew Ging (нявызн.) (недаступная спасылка). Saturn.jpl.nasa.gov (23 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 20 жніўня 2011.
  2. NASA Extends Cassini’s Grand Tour of Saturn(англ.)  (недаступная спасылка). NASA (15 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2011. Праверана 10 чэрвеня 2010.
  3. Cassini To Earth: “Mission Accomplished, But New Questions Await!”(англ.)  (недаступная спасылка). ScienceDaily (29 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 10 чэрвеня 2010.
  4. НАСА яшчэ на два гады падоўжыла жыццё “Касіні” (нявызн.) (недаступная спасылка). Весткі (16 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2013. Праверана 10 чэрвеня 2010.
  5. Місію зонда “Касіні” па даследаванні Сатурна падоўжаць да 2017 года (нявызн.) (недаступная спасылка). РІА Навіны (4 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2011. Праверана 4 лютага 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Падзеі 1 ліпеня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·1997 год у касманаўтыцы
Катэгорыя·НАСА
Катэгорыя·Касіні-Гюйгенс
Катэгорыя·Ліпень 2004 года
Катэгорыя·Штучныя спадарожнікі планет Сонечнай сістэмы