wd wp Пошук:

Касцяныя пласціны з Мсціслава

Касцяныя пласціны з Мсціслава — касцяныя пласціны для калчана, знойдзеныя ў Мсціславе.

Апісанне

Касцяныя пласціны ўпрыгожаны дасканала выкананай пляцёнкай і іншым дэкорам геаметрычнага характару, зробленым у нізкім рэльефе. Такі дэкор мог быць выкананы толькі майстрам высокай кваліфікацыі. Гэта больш працаёмкая тэхніка, чым гравіраванне. Акрамя ўжо згаданай пляцёнкі на адной з пласцін выгравіравана нейкая двухгаловая пачвара — характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які атрымаў пашырэнне ў XIXIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстраванне розных пачвар, жывёл і птушак з’яўлялася асаблівай адзінкай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Мсціслава
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі