wd wp Пошук:

Кастылья-дэ-Тэая

Кастылья-дэ-Тэая (ісп.: Castillo de Teayo) — археалагічны помнік дакалумбавай эпохі ў рэгіёне Ла-Уастэка на поўначы штата Веракрус, Мексіка. Пасля знікнення дакалумбавага горада ў наваколлях піраміды ўзнікла сучаснае паселішча, у гонар якога і названы помнік.

Горад засялялі ў 10-12 стагоддзях уастэкі. У канцы посткласічнага перыяду горад трапляе пад моцны ўплыў ацтэкаў, і да сярэдзіны 15 стагоддзя, відаць, становіцца правінцыйнай калоніяй Ацтэкскай імперыі.

У цэнтры Кастылья-дэ-Тэая знаходзіцца піраміда вышынёй 11,3 метраў, досыць добра захаваная, з лесвіцай і збудаваннем на вяршыні.

Паходжанне назвы Тэая, Teayo невядома; паводле адной з гіпотэз, яно паходзіць з каранёў мовы наўатль tetl «камень» і ayotl «чарапаха»[1].

Зноскі

  1. Castillo de Teayo(нявызн.) (недаступная спасылка). Enciclopedia de los Municipios de México. Instituto Nacional para el Federalismo y el Desarrollo Municipal. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 12 November 2008.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ацтэкі
Катэгорыя·Уастэкі
Катэгорыя·Веракрус
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Археалогія ў Мексіцы