wd wp Пошук:

Уастэкі

Каменныя скульптуры ўастэкаў

Уастэ́кі, або ўаштэ́кі (ісп.: Huastecos, Huaxtecos) — індзейскі народ у Мексіцы, які адносіцца да моўнай групы мая. Насяляе паўночную частку ўсходняга ўзбярэжжа краіны, на поўнач ад тэрыторый татанакаў. Уастэкам, аднак, не былі вядомы ні ўласная пісьменнасць, ні каляндар, ні архітэктурныя элементы, тыповыя для астатніх народаў мая. На гэтай падставе даследчыкі мяркуюць, што іх аддзяленне ад іншых роднасных ім народаў адбылося даволі рана.

Ацтэкі лічылі ўастэкаў дрэнна апранутымі варварамі, якія, аднак, былі дасведчанымі ў вядзьмарстве. У ваенных паходах ацтэкаў уастэкі супрацьпастаўлялі сябе як адважныя і жорсткія воіны. Яны ваявалі голымі і ў якасці трафеяў адразалі загінуўшым ворагам галовы. Ацтэкам, а пасля і іспанцам, ніколі не ўдавалася поўнае заваяванне гэтага народа. Архітэктура ва ўастэкаў была вельмі простая і немудрагелістая. Адной з яе характарыстык з’яўляюцца круглыя ​​падмуркі ці дамы з акругленымі вугламі.

Прыблізна ў 1450 годзе ўастэкі былі заваяваны ацтэкскім войскам пад камандаваннем Мактэсумы I. З гэтага часу яны былі абавязаны выплачваць Тэначтытлану даніну, але ім дазволілі захаваць значную ступень незалежнасці ў самакіраванні. Уастэкі былі заваяваны іспанцамі паміж 1519 і 1530-мі гадамі. З прыходам рымскай каталіцкай царквы іх прымусілі насіць вопратку.

Сёння ў штатах Веракрус і Сан-Луіс-Патасі жыве каля 60 тысяч уастэкаў, якія займаюцца галоўным чынам земляробствам.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Народы Мексікі
Катэгорыя·Мая
Катэгорыя·Індзейцы Арыдаамерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Месаамерыкі