wd wp Пошук:

Кастусь Тарасаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасаў.

Кастусь Тарасаў (10 кастрычніка 1940, Мінск — 20 сакавіка 2010, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

З сям’і служачага. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох год працаваў слесарам-зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1960—1965). Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967—1975), журналістам па дагаворы і загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юности» (1975—1977), рэдактарам аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман» (1977—1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986—1988). З 1990 адказны сакратар часопіса «Спадчына». Пазней стаў адным з заснавальнікаў газеты «Новы час», друкаваў у ёй гістарычныя нарысы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.

Творчасць

У 1966 г. пачаў друкавацца як журналіст. З мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 годзе (аповесць «Следственный эксперимент», часопіс «Неман»). Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі. Аўтар кніг аповесцей «День рассеяния» (1980), «В час Стрельца» (1981), «Странствие в тесном кругу» (1986), «Погоня на Грюнвальд» (1986), зборніка гісторыка-літаратурных эсэ «Память про легенды» (1984, пашыранае выданне на беларускай мове 1990), «Золотая горка» (1998). На мяжы стагодздзяў выдаў аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга», пра дачыненні ўладара і ўлады.

Па матывах аповесці К. Тарасава «Чорны шлях» (рас. «Стая ворон над гостинцем») драматург Аляксей Дудараў стварыў п’есу «Ядвіга» (Купалаўскі тэатр, рэж. Валерый Раеўскі).

Бібліяграфія

Прэміі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Эсэісты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы