Кастопільскі раён[1] (укр.: Костопільський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Кастопіль[1] (укр.: Костопіль).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 64806 чалавек, плошча — 1496 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 19 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 61 сяло.