wd wp Пошук:

Кастаўе

Кастаўе́возера ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 28 км на паўночны ўсход ад Віцебска, за 6 км на поўнач ад вёскі Курына.

Плошча паверхні 0,65 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 6,98 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады ў возеры 2,14 млн. м³. Плошча вадазбору 5 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, пясчаныя, вышынёй да 15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера. Месцамі (у канцах возера на захадзе і ўсходзе) берагі забалочаныя і сплавінныя. Дно плоскае, да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, глыбей — выслана сапрапелем.

Возера Кастаўе эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну. Возера зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць перарывістай палосай распаўсюджваецца на адлегласці 5—15 м ад берага.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, плотка, верхаводка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера размешчаны база адпачынку і паляўніча-рыбалоўная база.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна