wd wp Пошук:

Касавокасць

Касавокасць — стан вачэй, пры якім зрокавая лінія аднаго вока адхіляецца ад сумеснай кропкі фіксацыі (у бок носа — сыходная касавокасць, да скроні — разыходная касавокасць, радзей уверх ці ўніз). Касавокасць прыводзіць да страты бінакулярнага зроку.

Віды касавокасці

Адрозніваюць садружную і паралітычную касавокасць.

Пры садружнай касавокасці захоўваецца поўны аб’ём рухаў вочнага яблыка, вугал касавокасці пастаянны, дваенне адсутнічае. Бывае ад паніжэння зроку аднаго вока, анамалій рэфракцыі, ад парушэння акамадацыі і канвергенцыі, функцыям слабасці мышцаў вока, спадчыннай схільнасці да касавокасці. Часта пры касавокасці ўзнікае паніжэнне зроку ці слепата на адно вока.

Пры паралітычнай касавокасці абмежаваны ці адсутнічае рух вочных мышцаў, назіраецца дваенне адлюстравання (дыплапія), змена вугла касавокасці. Бывае ад паралічу або парэзу вочных мышцаў пры інфекцыйных хваробах і хваробах нервовай сістэмы.

Лячэнне

Пры садружнай касавокасці  — акуляры, спецыяльныя практыкаванні, хірургічнае лячэнне; пры паралітычнай — ліквідацыя асноўнай хваробы, хірургічнае.

Літаратура

Спасылкі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Захворванні вачэй
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных