wd wp Пошук:

Карын Элізабет Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Карын Элізабет Андэрсан (шведск.: Karin Elizabet Andersson; 8 кастрычніка 1918, Халанд, Швецыя — 20 ліпеня 2012, там жа) — шведскі палітычны дзеяч, член Партыі Цэнтра. Займала пасаду міністра па пытаннях гендэрнай роўнасці ва ўрадзе Швецыі ў перыяд з 1979 па 1982 год.

Біяграфія

Карын Андэрсан нарадзілася ў сям’і муніцыпальнага дарадцы Эліяса Андэрсана. У 1947 годзе пачала працаваць у якасці журналіста ў выданні «Hallands Nyheter», затым — у газеце «Alandstidningen» (да 1957 года). У 1960-х гадах Андэрсан супрацоўнічала са Шведскім радыё; у гэты ж перыяд Карын уступіла ў Партыю Цэнтра і ў 1966 годзе атрымала пасаду федэральнага сакратара арганізацыі. Андэрсан знаходзілася на пасадзе да 1979 года.

У 1966 годзе Андэрсан была выбрана ў гарадскі савет Стакгольма, а ў 1971—1985 гадах з’яўлялася членам Рыксдага. У 1979 годзе ёй прапанавалі пасаду міністра па пытаннях гендэрнай роўнасці ў кабінеце прэм’ер-міністра Турб’ёрн Фельдыне. Першапачаткова яна планавала пакінуць рыксдаг і адмовіцца ад пасады, але ў рэшце рэшт прыняла прапанову і служыла міністрам да 1982 года. Членам урада яна засяродзіла сваю ўвагу на гендэрнай роўнасці ў сферы працы, а таксама на праблеме імігрантаў і бежанцаў, якія прыязджаюць у краіну. Пасля сыходу з палітыкі яна пакінула Стакгольм перасялілася на ферму ў Халандзе, дзе правяла канец свайго жыцця.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Халандзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Дэпутаты Рыксдага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Асобы