wd wp Пошук:

Карцэвіцкі сельсавет

Карцэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Карцэвічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Ланскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Міцькавічы, Малыя Міцькавічы, Малая Быхаўшчына і Хрыпкава[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[2]. 23 лютага 2011 года скасавана вёска Надзея[3]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Нясвіжскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1323 чалавекі[5], з іх 91,7 % — беларусы, 3,2 % — палякі, 3,0 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 154. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Несвижского районного Совета депутатов от 23 февраля 2011 г. № 50 Об упразднении сельского населенного пункта Надея Карцевичского сельсовета Несвижского района Архівавана 18 красавіка 2019.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных